Бяспека ў вашым доме
Памятайце: большасць няшчасных выпадкаў можна перадухіліць! Для гэтага Вам прыйдзецца набыць "звычку да бяспекі". Вось некалькі парадаў:
Ніколі не пакідайце чапялы на патэльні, калі не карыстаецеся ёю; калі ж чапала нездымальная, заўсёды адварочвайце тронкі (дзяржальна) патэльні ўбок ад памяшкання, да сценкі, каб дзіця не магло дацягнуцца і выліць на сябе, напрыклад, гарачы алей.
Заўсёды абкарочвайце драты электрычнага імбрыка – таксама, каб дзіця не дацягнулася да яго.
Заўсёды сачыце за тым, каб рондалі (каструлі) з гарачым змесцівам не стаялі на краі стала, на падваконні.
Заўсёды надзейна запакоўвайце лекі і ўсё, што можа аказацца атрутным для дзіцяці.
Заўсёды прыбірайце чым далей небяспечнае для дзіцяці абсталяванне, рамантуйце няспраўныя штэпселі, разеткі і драты.
Заўсёды сачыце за тым, каб сярод цацак не было дробных прадметаў.
Заўсёды ўстаўляйце блакатары ў электраразеткі, каб дзіця не магло засунуць у іх шпільку, шрубакрут, пальчык.
Гэтыя захады дапамогуць вам менш турбавацца за дзіця, калі яно не знаходзіцца ў вас на вачах.
Не забывайцеся, што небяспека можа чакаць не толькі ў сваёй хаце, але і ў іншых дамах, асабліва ў сяброў ці ў бабулі з дзядулем. Варта памятаць, што іх дамы не прыстасаваныя для побыту малых дзяцей: напрыклад, няма шпінгалетаў на вокнах або на шафе з хімікатамі. Пастарайцеся тактоўна абмеркаваць гэтыя важныя для вас пытанні, каб зрабіць дамы вашых блізкіх і знаёмых бяспечнымі для гасцявання вашых дзяцей.
Ахоўваць жыццё дзяцей – гэта прадбачыць небяспечныя сітуацыі. Вельмі важна, каб вы заўсёды на крок апярэджвалі дзіця, тады здолееце пазбегчы непрыемнасцяў.
Не забывайцеся, што са сталеннем вашага дзіцяці клопатаў і адказнасці за яго жыццё ды здароўе не менее.
Дапамажыце дзіцяці задаволіць яго пазнаваўчую цікавасць да навакольнага свету, стварыўшы ўсе неабходныя ўмовы бяспечнай жыццядзейнасці!