Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

0 "Старшая Б группа"

В группе воспитывается 22 ребенка: 12 девочек и 10 мальчиков.

У пэўны момант шмат хто з бацькоў прыходзіць да пытання: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове? Для вас ёсць добрая навіна – яны існуюць.

1. "Прыгоды Несцеркі" https://www.youtube.com/watch?v=MJlWU9g3iRY
2. "Як Несцерка харчы прадаваў" https://www.youtube.com/watch?v=YQ41fhBI_UY
3. "Як Несцерка скарб знайшоў" https://www.youtube.com/watch?v=4w1LF1K6XuI
4. "Як Несцерка на кірмаш збіраўся" https://www.youtube.com/watch?v=m-eNxN5zfWE
5. "Піліпка" https://www.youtube.com/watch?v=mQjkqgQua5g
6. "Дзед Барадзед" . Калыханка https://www.youtube.com/watch?v=HWbTO1f3uNE
7. "Прыгоды і паходы. Чаму трэба мыць рукі і чысціць зубы. Мікробы і бактэрыі"
https://www.youtube.com/watch?v=uLhPKiZaymc
Прыемнага ўсім прагляду!

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? З чаго пачаць?
Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.
На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Скарбы мовы

Скарбы мовы, скарбы пазнання,

скарбы навакольнага свету

расчыняюцца тым, хто шчыра

любіць і глыбока вывучае

родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі! Дапамажыце далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесьці ж трэба пачынаць!

Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, добрага здароў′я. Прывітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай (-ае) раніцы, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Сегодня дети вместе с мышонком Питом изучали правила дорожного движения. Мышонок рассказал детям, какой самый главный знак для юного пешехода. Этот знак показывает, что можно перейти из одной части улицы на другую. Однако помнить, что переходить улицу нужно только тогда, когда на светофоре для пешеходов горит зеленый свет.
А чтобы запомнить дорожный знак "Пешеходный переход", дети слепили этот знак и подарили мышонку.

Кто такие микробы?

Микроб – ужасно вредное животное,
Коварное и, главное, щекотное.
Такое вот животное попадёт в живот,
И спокойно там живёт.
Залезет, и где ему захочется,
Гуляет по больному и щекочется.
Он горд, что столько от него хлопот:
И насморк, и чихание, и пот.
Ты спросишь: «Как туда он попадет?!»
- Ну конечно через рот!

На занятии формировали осознанное отношение к своему здоровью, развивали умение лепить предметы пластическим способом, приемы лепки (скатывание, отщипывание), воспитывали желание быть здоровым.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.