Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НА КУПАЛЛЕ СОНЦА ГРАЕ, УСІХ НА СВЯТА ЗАПРАШАЕ!

Дата: 5 июля 2016 в 10:17, Обновлено 5 июля 2016 в 10:40
928 просмотров

Аксамітны купальскі вечар рукі ціха кладзе на плечы:
Запрашае кветку шукаць, таямніцу-красу здабываць.
Запрашаем гасцей гуляць і купальскія песні спяваць!
Хай навокал святло лунае, а нядоля, як цень, знікае!

У ліпені ёсць адно чароўнае свята, авеянае народнымі паданнямі і легендамі, – Купалле. Шукаюць людзі сваю папараць-кветку і вераць, што прынясе яна здароўе, шчасце і каханне. . .

 Але, як сведчыць легенда, здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. Каму ўдавалася сарваць кветку, павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца. Інакш кветка ў адзін момант прападзе.

Паводле народных уяўленняў, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялёсткі яе гараць як агеньчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы увесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні. Часцей за ўсе смяльчак гіне. Але без ўсякіх цяжкасцяў збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго з кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнешся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ен кіне кветку. Як мага хутчэй трэба схаваць яе пад скуру рукі, разрэзаўшы далонь.

Жадаем ўсім у купальскую ноч знайсці сваю папараць-кветку

і быць здаровымі, шчаслівымі і каханымі!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.