Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Здароўе на талерцы

Дата: 21 апреля 2021 в 08:47
117 просмотров

Парады бацькам па праблемах харчавання

Праблемы харчавання хвалююць бацькоў дзяцей любога ўзросту.Чым і як карміць дзіцяці-дашкольніка? Ці патрэбныя прысмакі дзіцяці? Да чаго прыводзіць няправільнае харчаванне?
Няправільнае харчаванне з'яўляецца прычынай мноства захворванняў - такіх як дыябет, (у сувязі з Чарнобыльскай катастрофай дзеці асабліва схільныя яму), падвышаны крывяны ціск, хвароба сэрца, рак, карыес зубоў, атлусценне і інш.
Рацыён дзіцяці павінен быць разнастайным, больш уключайце ў меню агародніну, садавіну, крупы. Аддавайце перавагу постному мяса, рыбы, птушкі, бабінам, гароху - каштоўных крыніц пратэіна. Абмяжоўваць у рацыёне масла, тлушчы. Рыхтуйце на раслінным алеі.
Выкарыстоўвайце менш цукру ў выпечцы і дэсертах.
Аддавайце перавагу натуральным сокам, а не газаванай вадзе і салодкім напоям. Не давайце дзіцяці шмат варэння, джэмаў, жэле і сіропаў, солі. Навучыцеся адчуваць прыемны густ несалёнай ежы і навучыце гэтаму вашых дзяцей, менш саліце стравы, калі рыхтуеце. Абмяжуйце ўжыванне марынаваных прадуктаў. Давайце дзецям свежую і замарожаную агародніну замест кансерваваных.
Наша ежа павінна быць гаючым сродкам.
Менш пячыце, больш варыце або пячэце.
Ужывайце больш натуральнай ежы ў волкім выглядзе і прывучайце да гэтага дзяцей.
Якія прадукты карысныя дзецям у сувязі з радыактыўным забруджваннем нашага рэгіёну? Карысныя буракі, яблыкі, сокі з мякаццю, асабліва сокі чырвоных ягад (гранатавы), зялёны чай, прадукты мора, арэхі грэцкія, фундук, грачаная каша (чыстая). Гэтыя прадукты спрыяюць вывядзенню радыёнуклідаў.
Прывучыць сябе рыхтаваць маленькія порцыі. Горы ежы на талерках - шлях да хвароб. Ежа добрая толькі у свежэпрыгатаваным выглядзе, таму адмоўцеся ад звычкі рыхтаваць ежу празапас. Перш чым рыхтаваць мяса, птушку або рыбу, зрэжце лішні тлушч, з птушкі зніміце скуру. У іх знаходзіцца асноўная колькасць халестэрыну.
Вучыце дзяцей правільна піць ваду. Агульнапрынята пасля ежы выпіваць якую-небудзь вадкасць: кава, сок, гарбата. Але пры правільным харчаванні усё павінна быць наадварот: вадкасць лепш за ўсе піць за 15-20 хвілін да ежы. У гэтым выпадку ў паражніны страўніка змываецца лішняя слізь, і ён рыхтуецца да працы. Можна піць і праз 1.5-2 гадзіны пасля ежы.
Вельмі карысны напой, які робіцца з завараным кіпенем пладоў шыпшынніка. Асаблівы смак з'яўляецца, калі заварыць яго ў тэрмасе і даць настаяцца 2-3 гадзіны. Не забывайце: шыпшыннік змяшчае вялікую колькасць вітаміна C, так патрэбнага дзецям у зімовы і вясновы час.
Уключайце ў рацы`н харчавання праросткі пшаніцы, у іх ёсць усё, што неабходна арганізму чалавека: вітаміны, кіслоты, ферменты, мікраэлементы. Прырода сканцэнтравала ў семені усё самае галоўнае і каштоўнае.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.