Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

30 ліпеня Міжнародны дзень сяброўства.

Дата: 30 июля 2020 в 13:04
171 просмотр

Штогод 30 ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень сяброўства, афіцыйна ўстаноўлены Асамблеяй ААН у 2011 годзе. Гэты дзень заснаваны на прызнанні актуальнасці і важнасці значэння сяброўства паміж людзьмі і дзяржавамі ва ўсім свеце як высакароднага і вельмі каштоўнага пачуцця. Задача свята – прыцягненне моладзі, у тым ліку будучых лідараў, да грамадскай дзейнасці, скіраванай на паважлівае ўспрыманне розных культур.Міжнародны дзень сяброўства з'явіўся зусім нядаўна, але паспеў ужо набыць папулярнасць у шэрагу краін Зямнога шара. Ён адзначаецца для таго, каб нагадаць сябрам аб іх важным месцы ў нашым жыцці і падкрэсліць, што менавіта дзякуючы такім адносінам жыццё чалавека становіцца духоўна багацей, ярчэй і пазітыўней.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.